BE RU EN

Таран: Ваенная прысутнасць РФ у Беларусі зменіць «правілы гульні» для ўсёй Усходняй Еўропы

  • 14.04.2021, 21:00

Міністр абароны Украіны папярэдзіў пра небяспеку сталай ваеннай прысутнасці РФ у Беларусі.

Міністр абароны Украіны Андрэй Таран папярэдзіў пра небяспеку сталай вайсковай прысутнасці Расеі на тэрыторыі Беларусі. На ягоную думку, гэта зменіць "правілы гульні" для ўсёй Усходняй Еўропы, паведамляе РБК.

Пра гэта ішла размова на пасяджэнні падкамітэта Еўрапарламента ў пытаннях бяспекі і абароны.

Як заявіў Таран на пасяджэнні падкамітэта, Еўразвязу трэба браць да ўвагі развіццё сітуацыі ў Беларусі.

"Мы таксама павінны браць да ўвагі развіццё (сітуацыі – рэд.) у Беларусі, што патэнцыйна можа прывесці да сталай ваеннай прысутнасці РФ у гэтай краіне. Калі гэта здарыцца, гэта будзе змяненнем "правілаў гульні" не толькі для Украіны, але і для ўсёй Усходняй Еўропы, асабліва ў спалучэнні з расейскай ваеннай групоўкай у Калінінградскай вобласці", – падкрэсліў міністр.

Апошнія навіны