BE RU EN

Польскі еўрадэпутат прапануе новы фармат замест «Менска»

  • 14.04.2021, 19:08

Вітольд Вашчыкоўскі выказаў меркаванне пра неабходнасць новага фармату для Данбаса.

Польскі еўрадэпутат і дыпламат Вітольд Вашчыкоўскі выказаў меркаванне пра неабходнасць новага фармату для Данбаса замест "Менска" і "нармандскай чацвёркі".

Як паведамляе карэспандэнт "Еўрапейскай праўды", пра гэта ён сказаў у час пасяджэння падкамітэта Еўрапарламента ў пытаннях бяспекі і абароны 14 красавіка.

Вашчыкоўскі адзначыў, што на практыцы і Менскі, і Нармандскі фармат фактычна не далі выніку: хоць маштабнай вайны атрымалася ўнікнуць, таму што Расея часткова дасягнула сваёй мэты – дэстабілізаваць сітуацыю ва Украіне, але ўстойлівага міру няма, а таксама няма развязання праблемы Крыма.

"На маю думку, патрэбен новы фармат, з такімі еўрапейскімі інстытутамі, як Еўрапейская служба знешніх справаў з удзелам ЗША і, магчыма, такіх суседзяў, як Польшча, Румынія або Турцыя, якіх можа перш за ўсё закрануць эскалацыя", – адзначыў Вашчыкоўскі.

Нагадаем, у 2015–2018 гады Вітольд Вашчыкоўскі быў міністрам замежных справаў Польшчы.

Апошнія навіны