BE RU EN

Кошт нафты ўзляцеў

  • 14.04.2021, 18:51

Кошт нафты Brent перавысіў $ 66.

Кошт чэрвеньскага ф'ючэрса нафты маркі Brent на лонданскай біржы ICE вырас на 4%, да $ 66 за бараль упершыню з 18 сакавіка. Пра гэта сведчаць звесткі гандлю на біржы. На максімуме кошт дасягаў $ 66,41 за бараль, паведамляе РБК.

Асноўным рухальным чыннікам коштаў сёння стала штомесячная справаздача Міжнароднага энэргетычнага агенцтва (МЭА), у якім прагназуецца рост сусветнага попыту на нафту ў другой палове года, паведаміў Reuters аналітык PVM Oil Associates Тамас Варга. МЭА павялічыла прагноз у спажыванні нафты сёлета. Паводле прагнозаў агенцтва, попыт на нафту ў 2021 годзе складзе 96,7 млн бараляў за дзень. Гэта на 230 тыс. бараляў за дзень больш за папярэдні прагноз МЭА і на 5,7 бараляў больш за ўзровень 2020 года. Раней на гэтым тыдні АПЕК+ таксама палепшыла чаканні спажывання сыравіны ў свеце ў 2021 годзе, але толькі на 100 тыс. бараляў за дзень.

Апошнія навіны