BE RU EN

Новая дэвальвацыя неўнікнёная: Людзі масава забіраюць валюту з банкаў

  • 14.04.2021, 17:43

У банках усё менш і менш валютных укладаў.

Тэрміновыя валютныя дэпазіты ў студзені – сакавіку скараціліся на 200,7 млн даляраў да 4.439 млн даляраў на 1 красавіка. Гэтым справа не абмежавалася: тэрміновыя рублёвыя ўклады выраслі на 145,7 млн рублёў да 4.678,3 млн рублёў, піша Telegram-канал «Беларусь галаўнога мозгу».

Прычынай памяншэння валютных укладаў стаў, у тым ліку, масавы перавод грошай у рублёвыя ўклады праз прывабныя адсоткавыя стаўкі. Самае цікавае тое, што стаўкі ў валютных дэпазітах застаюцца на нізкім узроўні. Усяго 1,25% гадавых у выпадку размяшчэння дэпазіту на тэрмін да года і 2,3% гадавых – на валютных дэпазітах тэрмінам больш за год. Атрымліваецца, што нават не пакрываецца зніжэнне пакупніцкай здольнасці (гэта недзе 2% за год). Банкі карыстаюцца валютай і робяць на абмене вялікія грошы, а людзі не толькі не захаваюць свае грошы, а яшчэ заплацяць падатак на ўклад.

У цяперашні час улады спрабуюць унікнуць рэзкай дэвальвацыі шляхам правакавання грашовага голаду (абмежаванні доступу да крэдытных рэсурсаў). Але так не можа доўжыцца бясконца – эканоміка краіны проста спыніцца. Таму паўтор сітуацыі 2011 года – толькі пытанне часу.

Апошнія навіны