BE RU EN

Фінляндыя гатовая арганізаваць сустрэчу Байдэн – Пуцін

  • 14.04.2021, 17:34

Хельсінкі паведамілі пра гэта і Вашынгтону, і Маскве.

Фінляндыя гатовая прыняць і арганізаваць у сябе сустрэчу кіраўніка ЗША Джо Байдэна з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Пра гэта піша мясцовае выданне Iltalehti са спасылкай на офіс прэзідэнта краіны Саулі Нііністэ, паведамляе liga.net.

У Нііністэ адзначылі, "Фінляндыя заўсёды на належным узроўні прапаноўвала любыя дыпламатычныя паслугі", а што да гэтай сустрэчы, то пра гатоўнасць яе арганізаваць яны паведамілі абодвум бакам.

Пры гэтым у офісе прэзідэнта заявілі, што дзе менавіта могуць прайсці перамовы ў Фінляндыі, пакуль невядома, а таксама нагадалі, што магчымасць правядзення гэтай сустрэчы ў іх краіне абмяркоўвалася яшчэ ў лютым – проста тады не было канкрэтных планаў датычна самой сустрэчы.

Апошнія навіны