BE RU EN

Відэафакт: Пакістанскія журналісты паказалі, як размаўляць з чыноўнікамі-хамамі

  • 14.04.2021, 17:17

Міністр застаўся ў адзіноце.

Пакістанскія журналісты дзве гадзіны прачакалі міністра водных рэсурсаў Фейсала Вауду, а калі той нарэшце з'явіўся на прэс-канферэнцыю, забралі мікрафоны і сышлі, піша «Медуза».

Да гэтага міністра абурылі нязручныя пытанні аднаго з журналістаў, які запытаўся пра рост карупцыі. Вауда заявіў, што адказвае выключна з павагі да ўзросту суразмоўцы - ні з кім іншым ён і размаўляць бы не стаў. Пасля гэтага міністр сышоў і вярнуўся толькі праз пару гадзін.

Журналісты яго дачакаліся, але абвясцілі байкот. На 30-секундным роліку, які разышоўся ў сацсетках, відаць, як адзін з журналістаў звяртаецца да міністра, пасля чаго ягоныя калегі па чарзе забіраюць свае мікрафоны і сыходзяць. Міністр застаецца ў адзіноце.

Апошнія навіны