BE RU EN

Краіны ЕЗ пагадзіліся ўвесці COVID-пашпарты

  • 14.04.2021, 16:57

Яны будуць уведзеныя да лета гэтага года.

27 краін краін Еўрапейскага Звязу пагадзіліся на выпуск COVID-пашпартоў, якія дазволяць лягчэй падарожнічаць у ЕЗ прышчэпленым людзям, перахварэлым на каранавірус або з адмоўным тэстам на COVID-19. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на крыніцы, паведамляе liga.net.

Для канчатковага набыцця моцы пастановы аб COVID-пашпартах яе павінен зацвердзіць Еўрапейскі парламент.

"Заключныя перамовы паміж заканадаўцамі, нацыянальнымі прадстаўнікамі і выканаўчай уладай ЕЗ, як чакаецца, пачнуцца ў траўні", - піша Reuters.

У прынятай сёння дамове пазначанае, што дзяржавы-чальцы ЕЗ будуць абавязаныя прызнаваць вакцыны, ухваленыя ўладамі блока.

Аднак, нягледзячы на гэта, краіны ЕЗ, якія ўхвалілі расейскую вакцыну Sputnik V або кітайскую вакцыну Sinovac, змогуць выдаваць COVID-сертыфікаты пасля вакцынацыі гэтымі прэпаратамі.

Іншыя краіны ЕС самастойна будуць вырашаць, ці прымаць сертыфікат з вакцынай, што не ухваленай рэгулятарнымі органамі блока.

Апошнія навіны