BE RU EN

Маргарыта Ляўчук і Андрэй Павук запісалі арыю «Идеолуха» пра гомельскі флагшток

  • 14.04.2021, 10:10

Відэафакт.

У сеціве з'явілася новае жартаўлівае відэа, запісанае опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук у рамках праекта "Чырвоная зелень". Музыку і тэкст да арыі "Идеолуха" напісаў другі ўдзельнік дуэта Андрэй Павук, паведамляе "Еўрарадыё".

Кампазіцыя прысвечаная самым скандальным новабудоўлям Гомеля - грамадскай прыбіральні за мільён даляраў і гіганцкаму флагштоку, які ўрачыста адкрылі мінулай восенню. Яго ўзвядзенню ў горадзе папярэднічалі зацятыя дэбаты: людзі нават збіралі подпісы пад петыцыяй, прасілі не марнаваць бюджэтныя грошы на гэты сумнеўны праект.

У арыі "Идеолуха" Ляўчук і Павук успамінаюць асноўных ініцыятараў нятанных і сумнеўных "навабудаў" Гомеля - былога і цяперашняга старшыняў аблвыканкама Уладзіміра Дворніка, які сышоў на падвышэнне ва ўрад, і Генадзя Салаўя.

Апошнія навіны