BE RU EN

Польшча аспрэчыла паведамленне Мінабароны Беларусі пра парушэнне мяжы

  • 13.04.2021, 20:04

Вечарам 12 красавіка польскія ваенныя самалёты не выконвалі палёты непадалёку ад беларускай мяжы.

Пра гэта паведаміла аператыўнае камандаванне польскіх Узброеных сілаў.

– Праводзіцца няспынны маніторынг паветранай прасторы. Ваенныя самалёты ўвечары 12.04 гэтага года не выконвалі палётаў паблізу дзяржаўнай мяжы паміж Польшчай і Беларуссю, – паведаміла польская ваенная ўстанова ў сваім Twitter.

Сёння Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што 12 красавіка 2021 года ў 20.45 нявызначанае паветранае судна парушыла беларускую мяжу з боку Рэспублікі Польшчы. Потым аб'ект вярнуўся на польскую тэрыторыю.

Як заявілі ва ўстанове, у сувязі з інцыдэнтам у міністэрства быў выкліканы аташэ ў пытаннях абароны пры польскай амбасадзе ў нашай краіне. Яму заявілі, што неабходна правесці разбіральніцтва паводле факту інцыдэнту і праінфармаваць пра вынікі беларускі бок.

Апошнія навіны