BE RU EN

Нямецкая кампанія Helm AG спыніла супрацоўніцтва з «Гродна Азотам»

  • 13.04.2021, 19:05

Гэта звязана з парушэннем правоў працоўных.

Нямецкая кампанія Helm AG спыніла супрацоўніцтва з «Гродна Азотам».

Пра гэта паведаміў страйкам «Гродна Азота».

Пасля паведамлення пра факты парушэнняў, якія адбываюцца на прадпрыемстве, Helm AG, пакупнік 10% гадавога аб'ёму прадукцыі «Гродна Азот», на гэты момант устрымліваецца ад супрацоўніцтва.

У будучыні будзе дадзеная ацэнка магчымасці супрацоўніцтва з «Гродна Азотам», але толькі пасля праверкі ўмоваў аховы працы на прадпрыемстве.

Апошнія навіны