BE RU EN

Байдэн прапанаваў Пуціну сустрэцца на нейтральнай тэрыторыі

  • 13.04.2021, 18:40

Прэзідэнт ЗША пагутарыў праз тэлефон з прэзідэнтам Расеі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пагутарыў праз тэлефон з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, паведамляе Белы дом.

У ходзе гутаркі Байдэн выказаў занепакоенасць праз раптоўнае нарошчванне ваеннай прысутнасці ў Крыме і на мяжы з Украінай і заклікаў да паслаблення напружанасці.

Таксама Байдэн прапанаваў Пуціну ў найбліжэйшыя месяцы правесці саміт у трэцяй краіне «для абмеркавання поўнага спектру пытанняў, з якімі сутыкаюцца ЗША і Расея».

Амерыканскі прэзідэнт таксама заявіў Пуціну, што ЗША збіраюцца адстойваць свае інтарэсы ў адказ на такія дзеянні Расеі, як кібератакі і ўмяшальніцтва ў выбары.

Апошнія навіны