BE RU EN

Літоўскія памежнікі знайшлі 50 тысяч пачкаў беларускіх цыгарэт у лесе

  • 13.04.2021, 14:04

Скрынкі былі складзеныя ў лесе за 200 метраў ад чыгуначных шляхоў.

10 красавіка ў Радвілішскім раёне літоўскія памежнікі выявілі скрынкі, абгорнутыя ў чорную поліэтыленавую плёнку. Унутры выявілася больш за 50 тысяч пачак беларускіх цыгарэт на суму 167 тысяч еўраў, паведамляе Служба аховы дзяржмяжы Літвы.

Скрынкі былі складзеныя ў лесе за 200 метраў ад чыгуначных шляхоў. Памежнікі мяркуюць, што груз выкінулі з цягніка, які ехаў з Беларусі.

Праз падазрэнне ў кантрабандзе быў затрыманы 49-гадовы грамадзянін Літвы, жыхар Алітуса.

Апошнія навіны