BE RU EN

У Шклове затрыманы зяць старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва

  • 13.04.2021, 11:02

Прычына невядомая.

У Шклове сёння, 13 красавіка, а 09.45 сілавікі затрымалі зяця старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва Змітра Антончыка. Прычына затрымання невядомая, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Праваабаронцы мяркуюць, што Змітра Антончыка затрымалі ў рамках крымінальнай справы. Ці звязаная яно са справай Кастусёва, пакуль незразумела.

Жонка Дзмітрыя распавяла, што яго спынілі супрацоўнікі ДАІ і адвезлі ў мясцовы РАУС. Цяпер сувязі з ім няма, паведамляе 6tv.by.

Самога Рыгора Кастусёва ўвечары 12 красавіка таксама затрымалі ў Шклове ў рамках крымінальнай справы і адвезлі ў СІЗА КДБ у Менск. Што канкрэтна хочуць выставіць палітыку, невядома.

Апошнія навіны