BE RU EN

Украінская выведка: Расейскі найміт падчас святкавання Дня касманаўтыкі стрэліў сабе ў галаву

  • 12.04.2021, 20:28

Інцыдэнт адбыўся ў Луганскай вобласці.

На часова акупаваных тэрыторыях Луганскай вобласці найміт расейска-акупацыйных войскаў атрымаў смяротнае раненне ў галаву падчас святкавання Дня касманаўтыкі. Пра гэта паведаміў прэс-цэнтр аператыўна-тактычнай групоўкі "Поўнач" у Facebook 12 красавіка.

У АТУ "Поўнач" падкрэслілі, што падраздзяленні аперацыі Аб'яднаных сілаў прытрымліваюцца рэжыму спынення агню.

"Паводле звестак выведкі, 12 красавіка паблізу населенага пункта Залатое-5 на часова акупаванай тэрыторыі, святкуючы Дзень касманаўтыкі, груба парушыў захады бяспекі і атрымаў смяротнае кулявое раненне ў галаву падчас неасцярожнага абыходжання са зброяй найміт расейска-акупацыйных войскаў. Камандаванне расейска-акупацыйных войскаў, хаваючы нізкі ўзровень воінскай дысцыпліны і сістэмнае ігнараванне захадаў бяспекі пры абыходжанні сваіх "ваяроў" са зброяй, спрабуе абвінаваціць Узброеныя сілы Украіны ў памяншэнні колькасці асабістага складу ў шэрагах наймітаў", – паведамілі ў штабе.

Апошнія навіны