BE RU EN

МАП запусціла працэдуру неадкладнага ўмяшання праз сітуацыю з правамі працоўных у Беларусі

  • 12.04.2021, 17:20

Працэдура запускаецца толькі ў надзвычайных абставінах.

Міжнародная арганізацыя працы (МАП) запусціла працэдуру неадкладнага ўмяшання, якая запускаецца ў надзвычайных абставінах, і якая патрабуе экстранай рэакцыі на сітуацыю з правамі працоўных, піша praca-by.info.

Працэдуру ініцыяваў кіроўны орган БКДП (Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў) у сувязі з унесенымі ў першым чытанні зменамі ў Працоўны кодэкс.

Прынятыя "палатай прадстаўнікоў" у першым чытанні папраўкі ў Працоўны кодэкс "не толькі пазбаўляюць работнікаў аднаго з самых дзейсных інструментаў абароны сваіх грамадзянскіх і працоўных правоў, але і груба парушаюць Канстытуцыю краіны і ратыфікаваную Беларуссю Канвенцыю №87 МАП "Аб свабодзе асацыяцый”, якія гарантуюць ім права на страйк".

Выканкам БКДП прыняў заяву, у якой адзначае, што унясеннем радай міністраў і прыняццем ППНС паправак у заканадаўства, якое рэгулюе працоўныя дачыненні без папярэдняга разгляду і ўзгаднення з сацыяльнымі партнёрамі - наймальнікамі і прафзвязамі, фактычна, перакрэслены і ператвораны ў фікцыю сацыяльны дыялог у краіне.

Выканкам БКДП патрабуе ад савета міністраў неадкладна адклікаць законапраект аб унясенні змяненняў у заканадаўства ў пытаннях працоўных дачыненняў, а ад ППНС неадкладнага скасавання прынятай 2 красавіка ў першым чытанні пастановы, што парушае Канстытуцыю краіны, Канвенцыю №87 МАП "Аб свабодзе асацыяцый” і ўсталяваны парадак прыняцця пастаноў ў сферы працоўных дачыненняў, які выключае іх прыняцце без узгаднення з сацыяльнымі партнёрамі - наймальнікамі і прафсаюзамі.

Выканкам БКДП інфармуе ППНС і ўрад, што кіроўным органам незалежнага прафцэнтра падрыхтаваны і накіраваны на імя Генеральнага дырэктара МАП запыт на неадкладнае ўмяшанне з прычыны надзвычайных абставін, што патрабуе экстранай рэакцыі на сітуацыю з правамі працоўных з боку МАП і яе кіраўніцтва.

Кіраўніцтва МАП пацвердзіла ўжо, што працэдура распачатая.

Апошнія навіны