BE RU EN

Відэафакт: У Бялыніцкім раёне перакуліўся аўтавоз, які перавозіў Geely Tugella

  • 12.04.2021, 16:29

Рух на трасе М4 абцяжараны.

На трасе М4 перакуліўся аўтавоз, які перавозіў красоверы. Пра гэта tut.by паведамілі чытачы.

Здарэнне адбылося ўдзень 12 красавіка. Са слоў відавочцаў, аўтавоз ляжыць папярок дарогі, у кювеце знаходзяцца некалькі аўтамабіляў. Рух у кірунку Магілёва сур'ёзна абцяжараны, праехаць можна толькі ўзбочынай.

Мяркуючы з фота з месца здарэння, якія апублікавала суполка «ДТЗ і НЗ Магілёў» у «Вконтакте», аўтавоз перавозіў Geely Tugella. Прынамсі два красоверы атрымалі сур'ёзныя механічныя пашкоджанні.

ФОТА: VK.COM/DTPMOGILEV

Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

Апошнія навіны