BE RU EN

Герасіменя выставіла свой залаты медаль на дабрачынным аўкцыёне

  • 12.04.2021, 15:53

Сёння апошні дзень, калі можна зрабіць стаўкі.

Адна з самых славутых спартовак у гісторыі Беларусі Аляксандра Герасіменя выставіла на дабрачынны аўкцыён свой залаты медаль з чэмпіянату свету ў плаванні. За медаль прапануюць ужо больш за 15 тысяч даляраў, да канца аўкцыёну - дзень. Зрабіць сваю стаўку за гэты гістарычны лот можна на Ebay, піша тэлеграм-канал Nexta.

Нагадаем, што Аляксандра Герасіменя - адная з асоб руху беларускіх спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Яна ўзначаліла Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці, які абараняе беларускіх спартоўцаў ад рэпрэсій, карае лукашыстаў за неправамерныя дзеянні і фінансуе падрыхтоўку топавых атлетаў, якія пераследуюцца ўладамі.

Герасіменя выставіла медаль на дабрачынны аўкцыён у якасці адказу на крымінальную справу, распачатую супраць яе - і ў падтрымку агульнанацыянальнай кампаніі за здаровы лад жыцця (абавязкова далучайцеся!).

Апошнія навіны