BE RU EN

Дзярждэп ЗША: Праз дзеянні Кітая каранавірус выйшаў з-пад кантролю хутчэй

  • 12.04.2021, 10:53

Вашынгтон мяркуе, што Пекін павінен быў аператыўна падаць інфармацыю міжнародным экспэртам.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен мяркуе, што распаўсюджванне каранавіруснай інфекцыі COVID-19 выйшла з-пад кантролю праз дзеянні Кітая. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю каналу NBC, апублікаваным 11 красавіка, піша "Гордон".

"Я думаю, што Кітай ведае, што на ранніх стадыях COVID не рабіў таго, што трэба было зрабіць, а менавіта - у рэжыме рэальнага часу надаць доступ міжнародным экспэртам, у рэжыме рэальнага часу абменьвацца інфармацыяй, у рэжыме рэальнага часу - забяспечыць сапраўдную празрыстасць", - сказаў Блінкен.

На ягоную думку, у выніку такіх дзеянняў Кітая "вірус выйшаў з-пад кантролю хутчэй і са значна больш разбуральнымі наступствамі, чым магло б быць у адваротным выпадку".

Ён звярнуў увагу на неабходнасць стварыць больш надзейную глабальную сістэму бяспекі ў галіне аховы здароўя - каб пераканацца, што пандэмія, падобная распаўсюджванню COVID-19, не паўторыцца, або, калі паўторыцца, - быць гатовымі аслабіць яе ўплыў.

Апошнія навіны