BE RU EN

Амаль дзве тысячы фураў сабралася на выезд з Беларусі

  • 11.04.2021, 18:36

Самая вялікая чарга сабралася на беларуска-літоўскай мяжы.

Выезду з Беларусі чакаюць амаль 1,9 тысячы грузавікоў. Такая інфармацыя размешчаная на сайце Дзяржпамежкамітэта на стан 18.00, піша tut.by.

Самая вялікая чарга сабралася на беларуска-літоўскай мяжы. У «Каменным Логу» выезду ў Літву чакаюць больш за 490 велікагрузаў, яшчэ 270 машынаў стаяць у «Катлоўцы», 250 – у «Прывалцы» і 230 – у «Беняконях». Варта адзначыць, што з 12 красавіка запрацуюць яшчэ тры пункты пропуску: «Відзы», «Лоша» і «Лынтупы».

На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце пропуску «Грыгораўшчына» стаяць больш за 170 машынаў, яшчэ 30 фураў чакаюць у «Урбанах».

Чарга сабралася і на выезд ва Украіну: у «Новай Гуце» ў чарзе больш за 60 аўтамабіляў.

На мяжы з Польшчай у пункце пропуску «Брузгі» стаяць больш за 150 грузавікоў, яшчэ 150 чакаюць у «Казловічах» і 90 – у «Бераставіцы».

Апошнія навіны