BE RU EN

У Міністэрстве аховы здароўя Польшчы заявілі пра амаль 100% эфектыўнасці вакцын ад COVID-19

  • 11.04.2021, 17:38

У краіне зрабілі больш за 7,63 мільёнаў прышчэпак.

У Польшчы вакцынацыя супраць каранавіруса паказала эфектыўнасць у больш чым 99% выпадкаў. Пра гэта 11 красавіка ў Twitter паведаміў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі.

«У групе з больш за 5,5 млн вакцынаваных людзей толькі 51 тысяча атрымала станоўчы тэст на COVID-19, гэта значыць 0,9%», - напісаў ён.

Больш за палову выпадкаў заражэння каранавірусам адбылася на працягу 14 дзён пасля ўвядзення першай дозы прэпарата.

«Простымі словамі - гэта значыць, што ўзровень абароны перавышае 99%», - адзначыў Нядзельскі.

На 11 красавіка ў Польшчы зрабілі больш за 7,63 млн прышчэпак ад COVID-19, амаль 2,1 млн чалавек атрымала дзве дозы прэпарата супраць каранавіруса.

Апошнія навіны