BE RU EN

ЗША і Вялікабрытанія заклікалі Расею адвесці войскі ад мяжы з Украінай

  • 11.04.2021, 17:16

Блінкен і Рааб выказалі сваю падтрымку Кіеву.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Дамінік Рааб заявілі, што Расея павінна неадкладна спыніць нарошчванне вайсковай прысутнасці ля мяжы з Украінай. Пра гэта паведамляецца на сайце Дзярждэпартамента ЗША, піша «Новая газета».

Падчас тэлефоннай размовы Блінкен і Рааб выказалі сваю падтрымку Украіне і падкрэслілі, што Маскве неабходна спыніць «распаўсюджваць падбухторшчыцкую рыторыку».

Пра нарошчванне вайсковай прысутнасці ля мяжы з Украінай таксама выказалася міністарка абароны Нямеччыны Анегрэт Крамп-Каранбаўэр.

«Калі Расеі няма чаго хаваць, то яна лёгка магла б растлумачыць, якія войскі, куды і з якой мэтай перамяшчаюцца», - напісала яна ў твітэры.

Тым часам лідар найбуйнейшай фракцыі Еўрапарламента і дэпутат ЕП ад Нямеччыны Манфрэд Вэбер прапанаваў зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расеі, піша газэта Die Welt. Ён заявіў, што «Паўночная плынь-2» «страціць сваю актуальнасць» у выпадку эскалацыі сітуацыі ў Данбасе.

Апошнія навіны