BE RU EN

У Іране на ядзерным заводзе адбылася аварыя

  • 11.04.2021, 15:13

Прадпрыемства размешчанае ў цэнтральнай правінцыі Ісфахан.

У Іране на заводзе, размешчаным у пустыні ў цэнтральнай правінцыі Ісфахан, адбылася аварыя, звязаная з электрычнымі сеткамі. Пра гэта паведамляе Reuters.

Прадпрыемства з'яўляецца цэнтральным элементам праграмы Ірана па ўзбагачэнні ўрану і кантралюецца інспектарамі МАГАТЭ. Таксама за дзень да гэтага на аб'екце ў Натанзе запусцілі новыя ўдасканаленыя цэнтрыфугі для ўзбагачэння ўрану.

«Інцыдэнт не прывёў да ахвяраў або забруджвання», - паведаміў афіцыйны прадстаўнік Арганізацыі атамнай энэргіі Ірана Бехруз Камалвандзі.

Таксама паведамляецца, што прычыны аварыі высвятляюцца.

Раней ЗША выказалі гатоўнасць вярнуцца да перамоў з Іранам па ядзернай угодзе. Сцвярджалася, што адміністрацыя Джо Байдэна рухаецца да адмены рашэння сваіх папярэднікаў адносна выхаду ЗША з дамоўленасці JCPOA у 2018 годзе.

У лютым 2021 года Брусэль прапанаваў Вашынгтону і Тэгерану сустрэцца і абмеркаваць умовы захавання ядзернага пагаднення.

Апошнія навіны