BE RU EN

У Расеі здарылася кавідная катастрофа

  • 11.04.2021, 12:23

Выданне New York Times апублікавала шакавальныя лічбы.

Залішняя смяротнасць у Расеі падчас пандэміі каранавіруса, на падлікі New York Times, у красавіку-снежні 2020 года выявілася на 28% вышэйшай, чым звычайна.

Паводле звестак выдання, за названы перыяд у Расеі залішняя смяротнасць склала 362 302 чалавекі. Пры гэтым паводле афіцыйных звестак з красавіка да снежня 2020 года ў Расеі ад каранавіруса памерлі 57 002 чалавекі.

Паказчыкі залішняй смяротнасці ставяць пад сумнеў заявы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна пра тое, што Расея лепш за многіх іншыя краіны свету спраўляецца з пандэміяй і яе наступствамі.

Апошнія навіны