BE RU EN

У Турцыі перакуліліся два турыстычныя аўтобусы з расейцамі

  • 10.04.2021, 17:42

Прычына - варункі надвор'я.

У суботу, 10 красавіка праз галалёд і моцны снег у двух розных месцах на трасе Конья-Аксарай перакуліліся два турыстычныя аўтобусы. Пра гэта паведаміла выданне Hürriyet (пераклад - nv.ua).

Першая аварыя адбылася блізу 7-й раніцы. У выніку перакульвання аўтобуса загінула 43-гадовая расейка. Яшчэ 16 пасажыраў пацярпелі. Усяго ў аўтобусе знаходзілася 32 чалавекі.

З прычыны другой аварыі, якая адбылася блізу 09:30 пацярпелі 13 з 36 пасажыраў.

Пацярпелых даставілі ў лякарню. Большасць з іх - грамадзяне РФ.

Апошнія навіны