BE RU EN

Украінскія памежнікі не пусцілі аўтобус з Беларусі

  • 10.04.2021, 18:28

Ва ўсіх 35 пасажыраў - падробленыя даведкі аб ПЛР-тэстах.

Украінскія памежнікі ўстанавілі, што даведкі аб праходжанні ПЛР-тэстаў у 35 пасажыраў аўтобуса, які ўязджаў ва Украіну з Беларусі ў пункце пропуску «Дольск», падробленыя. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на ўкраінскую памежную службу.

Памежнікі звярнулі ўвагу, што бланкі не падобныя на сапраўдныя, у некаторых даведак аднолькавыя нумары.

Беларусам адмоўлена ва ўездзе, на месца выклікалі паліцыю, разглядаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы за падробку дакументаў.

Апошнія навіны