BE RU EN

Вайсковая хунта М'янмы назвала тэрміны правядзення «выбараў»

  • 10.04.2021, 12:17

Дата агучаная ўпершыню.

У М'янме вайсковая хунта заявіла, што правядзе «выбары» на працягу двух гадоў. Пра гэта паведамляе Reuters.

Абвешчаны тэрмін з'яўляецца першым пасля таго, як вайскоўцы захапілі ўладу 1 лютага і арыштавалі прэзідэнта.

Прадстаўнік хунты брыгадны генерал Зоў Мін Тун заявіў на прэс-канферэнцыі ў сталіцы Нейпьіта, што краіна «вяртаецца да нармальнага жыцця», і неўзабаве ўрадавыя міністэрствы і банкі адновяць паўнавартасную працу.

У той жа час, мясцовыя навінавыя агенцтвы паведамілі, што ў пятніцу ў горадзе Баго, войскі абстралялі з вінтовак дэманстрантаў, якія выступаюць супраць перавароту. Прынамсі 10 чалавек былі забітыя.

Апошнія навіны