BE RU EN

На Карыбах пачалася эвакуацыя насельніцтва праз вывяржэнне вулкана

  • 10.04.2021, 11:49

Воблака попелу паднялося прыкладна на кіламетр над трапічным востравам Сэнт-Вінсэнт.

На востраве Сэнт-Вінсэнт у Карыбскім моры праз вывяржэнне вулкана пачалася эвакуацыя мясцовых жыхароў.

Як паведамляе The Washington Post, вулкан пачаў вывяргацца а 08:41 раніцы паводле мясцовага часу.

Воблака попелу паднялося прыкладна на кіламетр над трапічным востравам праз некалькі гадзін пасля пачатку эвакуацыі ў навакольных паселішчах. Нізкая бачнасць ускладніла перавозку людзей у бяспечнае месца, заявілі чыноўнікі.

Пра ахвяры і траўмаванне не паведамляецца.

Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны - астраўная дзяржава ў паўднёвай частцы Карыбскага мора з насельніцтвам крыху больш за 100 тысяч чалавек. Вулканічная актыўнасць не рэгістравалася з 1979 года. У выніку вывяржэння вулкана Суфрыер у 1902 годзе загінула больш за 1000 чалавек.

Апошнія навіны