BE RU EN

ЗША ўвялі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

  • 1.04.2021, 9:40

Дзярждэп ЗША увёў санкцыі супраць дзевяці галоўных прадпрыемстваў краіны.

Дзярждэп ЗША увёў санкцыі супраць 9 прадпрыемстваў:

Белнафтахім;

Белнафтахім ЗША;

Нафтан;

Беларускі нафтавы гандлёвы дом;

Белшына;

Гродна Азот;

Гроднахімвалакно;

ААТ «Лакафарба»;

ААТ «Полацк-Шкловалакно».

Абмежаванні пачнуць дзейнічаць 7 красавіка.

Гэтыя прадпрыемствы і раней былі пад санкцыямі, але ў 2015 годзе ЗША пайшлі на саступкі і знялі іх.

Санкцыі азначаюць, што прадпрыемствам i грамадзянам ЗША забаронена ўступаць у эканамічныя і фінансавыя адносіны з гэтымі арганізацыямі, а ўся іх маёмасць і рахункі, якія знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, будуць замарожаныя. Многія краіны і кампаніі адмаўляюцца працаваць з прадпрыемствамі, якія знаходзяцца пад санкцыямі ЗША.

Падставай для аднаўлення санкцый стала пагаршэнне сітуацыі ў галіне правоў чалавека і наяўнасць палітзняволеных у Беларусі.

Апошнія навіны