BE RU EN

Марыі Калеснікавай працягнулі арышт да 8 траўня

  • 9.03.2021, 19:45

Арышт падоўжаны і адвакату Максіму Знаку.

Марыю Калеснікаву пакідаюць у ізалятары яшчэ на два месяцы, гаворыцца ў паведамленні ў афіцыйным тэлеграм-канале экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкі ў аўторак.

«Максім Знак і Марыя Калеснікава застануцца ў СІЗА яшчэ на два месяцы. Сёння стала вядома, што Максіму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 9 траўня, Марыі - да 8 траўня», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны