BE RU EN

Лукашэнкаўскае МЗС прапанавала польскаму консулу пакінуць Беларусь

  • 9.03.2021, 19:26

Ці атрымаюць беларускія ўлады люстраны адказ?

МЗС Беларусі прапанавала консулу Генеральнага консульства Польшчы ў Берасці Ежы Цімафеюку пакінуць Беларусь у сувязі з «грубым парушэннем Венскай канвенцыі аб консульскіх дачыненнях», паведамляе nn.by.

Часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі 9 сакавіка быў выкліканы ў МЗС.

Нагадаем, дыпламатычны канфлікт паміж Беларуссю і краінай-суседкай разгарэўся ў пачатку кастрычніка. Беларускае МЗС 2 кастрычніка запатрабавала ў пасольства Польшчы ў Менску скараціць колькасць дыпламатаў, якія працуюць у нашай краіне. А таксама настойліва папрасіла адклікаць амбасадара ў Варшаву для кансультацый. У выніку пасол Польшчы пакінуў Беларусь.

Апошнія навіны