BE RU EN

У Нямеччыне выявілі штам каранавіруса, які спалучае рысы брытанскага і афрыканскага

  • 9.03.2021, 17:39

Штам выявілі падчас праверкі ў аэрапорце Берліна.

У Нямеччыне выявілі мутаваны варыянт каранавіруса, які спалучае рысы і брытанскага, і паўднёваафрыканскага штамаў.

Пра гэта паведамляе Spiegel, піша «Еўрапейская праўда».

Штам выявілі ў чалавека, які прыбыў з федэральнай зямлі Саксонія, падчас руціннай праверкі ў аэрапорце Берліна. Пра вынік заявіла кампанія Centogene, у лабараторыі якой аналізавалі ўзор.

Гэтая мутацыя пад назвай B.1.525 ужо была заўважаная ў некаторых краінах, у тым ліку ў Еўропе - Даніі, Італіі, Нарвегіі, але ў Нямеччыне гэта першы вядомы выпадак.

Адна з характэрных рыс брытанскага штаму B.1.1.7 - змены бялку, які ўтварае «шып» віруса, дзякуючы якому ён больш заразны за звычайны.

Паўднёваафрыканскі штам E484K адрозніваецца тым, што горш стрымліваецца ўжо выпрацаванымі антыцеламі да віруса, таму з ім звязаныя асцярогі з эфектыўнасцю ўжо распрацаваных вакцын.

Цяпер няма дакладнай інфармацыі аб тым, наколькі новая мутацыя небяспечная і наколькі яна ўжо распаўсюдзілася ў Нямеччыне.

Апошнім часам краіна істотна нарасціла даследаванні станоўчых вынікаў тэсту, каб зразумець распаўсюджанасць штамаў-мутантаў.

Апошнія навіны