BE RU EN

Першы энэргаблок БелАЭС зноў адключаць ад сеткі праз два дні пасля ўключэння

  • 9.03.2021, 17:29

Улады запэўніваюць, што «ўсё ідзе паводле плану».

10 сакавіка першы энэргаблок Беларускай АЭС адключаць ад сеткі. У прэс-службе «Белэнэрга» заяўляюць, што гэта планавае адключэнне - для правядзення даследаванняў ксенонавых пераходных працэсаў у рэактарнай устаноўцы са зніжэннем яе магутнасці да мінімальна кантраляванага ўзроўню, паведамляе «Еўрарадыё».

Самае цікавае, што 20 лютага першы энэргаблок адключалі ад сеткі. Уключылі яго толькі ўчора - 8 сакавіка. Гэта адключэнне ў «Белэнэрга» таксама тлумачылі як планавае - «выкананне рэгламентных работ, прадугледжаных этапам доследна-прамысловай эксплуатацыі».

Апошнія навіны