BE RU EN

Пасол Польшчы ў ЕЗ: Далейшыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі непазбежныя

  • 9.03.2021, 15:01

Анджэй Садась заявіў аб неабходнасці плана падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

Польскі дыпламат, прадстаўнік афіцыйнай Варшавы ў Еўразвязе Анджэй Садась заявіў, што далейшыя санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі непазбежныя, піша сайт polskieradio.pl

Падчас відэаканферэнцыі, арганізаванай Сталым прадстаўніцтвам Польшчы пры ЕЗ, у якой узялі ўдзел паслы 27 краін Звязу, а таксама ЗША, Вялікай Брытаніі і Канады, прадстаўнікі Еўракамісіі, экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская і дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы, ён заявіў пра неабходнасць плана падтрымкі дэмакратычнай Беларусі.

Польскі амбасадар дадаў, што гаворка ішла і аб праграме эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі. Гэта польская ідэя, падтрыманая летась кіраўнікамі краін ЕЗ.

Апошнія навіны