BE RU EN

Зяленскі анансаваў пажыццёвы бан каналаў Медзведчука на YouTube

  • 9.03.2021, 14:01

Украінская ўлада працуе над тым, каб тэлеканалы «112 Украіна», NewsOne і ZIK атрымалі пажыццёвае блакаванне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўлада працуе над тым, каб тэлеканалы "пула Медведчука" атрымалі пажыццёвае блакаванне на YouTube, піша "Главред".

Пра гэта Зяленскі заявіў у ходзе форуму "Украіна 30. Культура, медыя, турызм". Паводле ягоных словаў, "сродкі масавай дэзынфармацыі" прыкрываюцца свабодай слова.

"Мы зрабілі і прадаўжаем працаваць, каб на гэтых каналах можна было ўбачыць толькі тэлевізійную наладжвальную табліцу. А ў інтэрнэце, напрыклад на YouTube, яны атрымалі пажыццёвы бан", – адзначыў Зяленскі.

Апошнія навіны