BE RU EN

Пярэпалах у Віцебску: больш за 800 чалавек эвакуаваныя са школы

  • 9.03.2021, 12:09

Паступіла паведамленне аб мінаванні.

Больш за 800 чалавек эвакуаваныя праз паведамленні аб мінаванні школ у Віцебску, паведамляе сайт naviny.by.

Адзначаецца, што 9 сакавіка ў міліцыю звярнулася дырэктарка адной з навучальных устаноў. Яна паведаміла, што на электронны адрас школы паступіла паведамленне аб мінаванні ўстановы адукацыі. Навучэнцы і персанал былі неадкладна эвакуаваныя.

«Супрацоўнікамі СПГ в/ч 5524 абследуецца будынак і прылеглая да яго тэрыторыя. Цяпер выяўляецца асоба «мінёра». Аналагічнае паведамленне паступіла і на адрас яшчэ сямі школ абласнога цэнтра», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны