BE RU EN

Кіраўнік Сірыі з жонкай захварэлі на COVID-19

  • 8.03.2021, 17:04

Башар Асад знаходзіцца на карантыне.

У Сірыі кіраўнік краіны Башар Асад з жонкай зрабілі ў нядзелю заяву, што атрымалі пазітыўны тэст на каранавірус. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Башар Асад з жонкай Асмай цяпер знаходзяцца на хатнім карантыне.

«Прэзідэнт Асад з жонкай будуць прадаўжаць сваю працу на хатнім карантыне, які прадоўжыцца два-тры тыдні», - гаворыцца ў заяве адміністрацыі ўрада.

Паведамляецца, што стан сірыйскага прэзідэнта і ягонай жонкі стабільны.

Апошнія навіны