BE RU EN

Беларускі дызайнер – жанчынам: Вы мае героі, маё натхненне

  • 8.03.2021, 14:38

Іван Айплатаў шукае дзяўчыну, якая закрыла сваім целам хлопца ад дубінак.

– 8 сакавіка 2021 года хачу павіншаваць жанчынаў змененага свету, – піша беларускі дызайнер Іван Айплатаў у «Фэйсбуку». – Вы ратавалі хворых, абаранялі Бацькаўшчыну, асвойвалі новыя прафесіі, бераглі і вучылі дзяцей, паўставалі рука да рукі побач з мужчынамі для развязання неразвязальных праблемаў. Вы мае героі, маё натхненне, маё адкрыццё, маё здзіўленне!

Дзяўчына, якая закрыла сваім целам хлопца ад дубінак, знайдзіся! Хачу падараваць табе мішку– баксёрскую пальчатку. Ты – герой!

Апошнія навіны