BE RU EN

На другім энэргаблоку БелАЭС пачалася загрузка імітатараў цеплавыдзяляльных зборак у корпус рэактара

  • 7.03.2021, 20:16

Сёння беларусы паведамілі пра падвышэнне ўзроўню радыяцыі пад Ашмянамі і Смаргонню.

На другім энэргаблоку БелАЭС пачалася загрузка імітатараў цеплавыдзяляльных зборак у корпус рэактара, паведаміў тэлеграм-канал Мінэнэрга.

Першы імітатар цеплавыдзяляльных зборкі загружаны ў корпус рэактара другога энэргаблока БелАЭС 7 сакавіка а 19.31. Усяго іх будзе загружана 163.

Імітатары ТВС з'яўляюцца дакладнай копіяй цеплавыдзяляльных зборак, цалкам паўтараючы іх канструкцыю. Яны выкарыстоўваюцца замест штатных ТВС у перыяд пусканаладачных работ для праверкі рэактарнай устаноўкі на адпаведнасць праектным характарыстыкам і патрабаванням бяспекі.

Нагадаем, сёння беларусы паведамілі пра падвышэнне ўзроўню радыяцыі пад Ашмянамі і Смаргонню.

Апошнія навіны