BE RU EN

У Аўстрыі часткова прыпынілі вакцынацыю AstraZeneca пасля смерці жанчыны

  • 7.03.2021, 18:39

Цяпер няма доказаў прычынна-следчай сувязі смерці з вакцынацыяй.

У Аўстрыі часова прыпынілі вакцынацыю людзей прэпаратамі з адной партыі AstraZeneca. Пра гэта паведамляе Федэральнае ведамства ў пытаннях бяспекі і аховы здароўя Аўстрыі, піша «Гордон».

Паводле звестак ведамства, адна з жанчын, прышчэпленая вакцынай AstraZeneca, неўзабаве памерла ў выніку цяжкага парушэння згусання крыві. Яшчэ ў адной жанчыны развілася тромбаэмбалія лёгачнай артэрыі. Абедзве атрымалі прышчэпку прэпаратамі з адной і той жа партыі вакцыны.

«Цяпер няма доказаў прычынна-следчай сувязі з вакцынацыяй. Прычынна-следчая сувязь не можа быць устаноўленая на аснове вядомых клінічных звестак, бо, між іншым, трамбатычныя з'явы не ўваходзяць у пералік вядомых або тыповых пабочных эфектаў гэтай вакцыны», - адзначылі ў ведамстве.

Разам з тым вакцынацыю людзей прэпаратамі з партыі, якую ўвялі пацярпелым жанчынам, пакуль прыпынілі. Аўстрыйскія экспэрты праводзяць вывучэнне прычын смерці адной і захворвання другой жанчыны.

Апошнія навіны