BE RU EN

Літва і Украіна плануюць сфармаваць працоўную групу па БелАЭС

  • 7.03.2021, 18:11

Літоўскі міністр энэргетыкі заклікаў да салідарнасці ў справе блакіроўкі Астравецкай АЭС.

Міністры энэргетыкі Літвы і Украіны дамовіліся сфармаваць працоўную групу, якая будзе абменьвацца інфармацыяй аб сітуацыі з бяспекай на Беларускай АЭС, а таксама імпарце электраэнэргіі з Расеі, і аналізаваць плыні паставак электраэнэргіі, паведамляе партал Delfi.

Адпаведную дамоўленасць абмеркавалі на сустрэчы ва Украіне міністр энэргетыкі Літвы Дайнюс Крэйвіс з міністрам энэргетыкі Украіны Юрыем Вітрэнкам.

«БелАЭС – гэта геапалітычны праект: гэта агульная пагроза для Літвы і Украіны, таму нам варта салідарызавацца ў справе блакавання яе далейшага развіцця», - сказаў Дайнюс Крэйвіс.

Апошнія навіны