BE RU EN

Паўночная Македонія зарэгістравала расейскую вакцыну «Спадарожнік V»

  • 7.03.2021, 13:24

У цяперашні час расейская вакцына ўхваленая ў 46 краінах.

У Паўночнай Македоніі ўлады ўхвалілі выкарыстанне расейскай вакцыны «Спадарожнік V» супраць каранавірусу. Пра гэта паведамілі ў Расейскім фондзе прамых інвестыцый (РФПІ), паведамляе РБК.

«РФПІ абвяшчае пра рэгістрацыю расейскай вакцыны “Спадарожнік V” супраць каранавірусу ў Рэспубліцы Паўночная Македонія», – гаворыцца ў паведамленні фонду.

Адзначаецца, што рэгістрацыя прэпарату была ажыццёўленая ў рамках паскоранай працэдуры (emergency use authorization, EUA).

У цяперашні час «Спадарожнік V» ухвалены ў 46 краінах з агульным насельніцтвам больш за 1,2 млрд чалавек.

Апошнія навіны