BE RU EN

Што ні сябра, то жабрак і канькала

  • TELEGRAM-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
  • 7.03.2021, 12:48

Толькі паспявай паварочвацца.

Не так даўно Пуцін мазгаваў дзіркі на беларускім фронце, балакаў з жабраком Лукашэнкам, а сёння ідуць бадзёрыя весткі ад венесуэльскіх сяброў. Толькі паспявай паварочвацца.

У партнёра Мадуры ў краіне такая дзікая інфляцыя, што з 8 сакавіка, на радасць венесуэльскім жанчынам, у зварот уводзяцца купюры 200 тыс., 500 тыс. і 1 млн «Суверэнных балівараў».

Адзін мільён гэтых суверэнных каштуе прыкладна паўдаляра ЗША.

Цікава, хто гэтую туалетную паперу будзе друкаваць са ступенямі абароны – расейскі «Дзяржзнак»?

Што за знешняя палітыка ў Пуціна? Набраў сабе ў прыёмную жабракоў і канькалаў. «Сенатарка» Нарусава, калі б яе пусцілі ў МЗС, напэўна, сказала б, што гэта непарадак –- сядзяць у прыёмнай нейкія бамжаватага выгляду суб'екты з дзікімі патрабаваннямі.

Telegram-канал «СерпомПо»

Апошнія навіны