BE RU EN

«Лукашэнка баіцца ўсяго і без канца перасоўвае фігуры сілавікоў»

  • 7.03.2021, 17:55

Навошта адпраўлены ў адстаўку Яўсееў так часта ездзіў у Маскву?

Памочнік Лукашэнкі і інспектар Менскай вобласці Ігар Яўсееў вызвалены ад пасады.

Яўсееў праславіўся сваім актыўным удзелам у разгоне Плошчы-2010 (асабіста збіваў пратэстоўцаў), маўклівых акцый і акцый з воплескамі, а таксама акцый супраць падаражання паліва «Стоп-бензін» у 2011 годзе. За ўсе гэтыя заслугі Лукашэнка адзначыў Яўсеева падзячным лістом (цяпер, мабыць, атрымаў бы ордэн) і быў заслужана ўключаны ў санкцыйны спіс Еўразвязу. Увогуле, цалкам сабе правераны і замазаны кадр. Звычайна такіх проста так не прыбіраюць, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Версіі таго, што здарылася, дзве.

1. Крыніцы Майка паведамляюць, што не апраўдаў давер і трапіў пад «ператрах». Дзед па-ранейшаму баіцца ўсяго і на ўсялякі выпадак без канца перасоўвае постаці ў надзеі, што гэта ўратуе яго ад перавароту. Пазнака на палях: дзед, правільна баішся. Нават у тваім асяроддзі ў цябе няма 80 адсоткаў. Можаш зноўку запускаць праверку на паліграфе.

2. З'явілася інфармацыя, што Яўсееў зачасціў у Маскву з прыватнымі візітамі. А можа, і не з прыватнымі. Былыя супрацоўнікі спецпадраздзяленняў уладкоўваюцца ў Маскве ў ахоўныя (а можа, і не проста ахоўныя) структуры. Прабівоны пра іх робіць якраз Яўсееў.

А можа, гэтая інфармацыя дайшла да «нуль першага»? У нас жа цяпер ёсць свая ПВК – «ГардСэрвіс». Ці ўсё ўзгоднена? Інтрыгі, інтрыгі...

Апошнія навіны