BE RU EN

На БелАЭС выйшла з ладу сістэма астуджэння рэактара?

  • 7.03.2021, 9:03

Сістэма вентыляцыі была змантаваная з заганамі.

Тэлеграм-канал «Нік і Майк» паведаміў пра атрыманне інфармацыі наконт чарговага надзвычайнага здарэння на БелАЭС у Астраўцы.

«На днях адбылося чарговае надзвычайнае здарэнне на Астравецкай АЭС. Збой дала сістэма астуджэння рэактара. Сітуацыю спрабавалі выправіць уручную – ад аварыі выратавала спрацавалая абарона. Але АЭС стала і цяпер знаходзіцца на рамонце.

З сістэмай астуджэння праблемы няспынныя. Яна, як і сістэма вентыляцыі, была ўмацаваная неналежным чынам, з заганамі, якія цяпер увесь час вылазяць.

Усё гэта перашкаджае запусціць АЭС для працы напоўніцу. Праблемы з астуджэннем трэба ліквідаваць, а ніхто не спяшаецца. Ды і спецыялістаў мала. Расейскія спецыялісты-атамнікі вельмі шырока ўсміхаюцца з беларускіх заробкаў. Яны на нізкім узроўні для гэтай сферы».

Тэлеграм-канал адзначае, што інфармацыя пра новае надзвычайнае здарэнне патрабуе верыфікацыі.

Нагадаем, што пасля запуску рэактар БелАЭС ужо некалькі разоў спынялі праз пазаштатныя сітуацыі, выкліканыя дэфектамі абсталявання.

Апошнія навіны