BE RU EN

Беларусы Італіі заклікаюць інвестыцыйны фонд Assicurazioni Generali адмовіцца ад угод з дыктатарам

  • 6.03.2021, 20:46

Актывісты выйшлі да філій кампаніі ў 9 гарадах Італіі.

Беларусы Італіі заклікаюць інвестыцыйны фонд Assicurazioni Generali адмовіцца ад фінансавых угод з дыктатарскім рэжымам Беларусі, піша тэлеграм-канал «Баста».

4 і 5 сакавіка яны выйшлі на пікеты і мітынгі да філій кампаніі ў 9 гарадах Італіі: Рыме, Мілане, Турыне, Вэроне, Падуі, Павіі, Трэнце, Бэнэвэнце, Фэрары.

Кіраўніку кожнай філіі быў перададзены афіцыйны зварот Асацыяцыі беларусаў у Італіі з заклікам да салідарнасці з беларускім народам і адмовы ад інвестыцый у беларускія еўрабонды.

Апошнія навіны