BE RU EN

Суд Літвы забараніў «Беларуськалію» расшыраць тэрмінал у Клайпэдскім порце

  • 6.03.2021, 18:56

Суд заявіў пра пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Галоўны адміністрацыйны суд Літвы адхіліў скаргу тэрмінала Biriu kroviniu terminalas (BKT), які ажыццяўляе пераладаванне мінеральных угнаенняў беларускага вытворцы "Беларуськалія", на адмову літоўскага ўраду ў праекце расшырэння ў Клайпэдскім марскім порце, перадае «Радыё Свабода».

«Калегія суддзяў, прыняўшы довады апеляцыйнай скаргі за неабгрунтаваныя, адхіліла яе і пакінула вырак суда першай інстанцыі без змен», - цытуе пастанову «Інтэрфакс».

Такім чынам, суд паклаў канец у паўгадавой спрэчцы кампаніі з уладамі Літвы, якія ўважаюць Birių krovini terminalas за кампанію, якая не адпавядае інтарэсам нацыянальнай бяспекі. Папярэдняя інстанцыя, Віленскі акруговы адміністрацыйны суд, вынес прысуд у снежні 2020 года.

Беларуськалій валодае 30%-й дзеллю Biri in krovini terminalas у Клайпэдскім порце. 70% належыць літоўскаму бізнэсоўцу Ігару Удавіцкаму. Ён таксама валодае 100% суседняга тэрмінала ў Клайпэдскім порце Nemuno terminalas.

«Беларуськалій» пакуль не ўключаны ў санкцыйны спіс Еўразвязу.

Апошнія навіны