BE RU EN

Найміты ПВК «Вагнера» дыслакаваныя ў 10 афрыканскіх краінах: што вядома

  • 6.03.2021, 18:45

ПВК функцыянуе пад шыльдай кампаній рознага профілю.

Расейскія найміты з прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнера» на гэты момант размешчаныя ў шэрагу краін Афрыкі. Так, яны заўважаныя ў Судане, Цэнтральнаафрыканскай рэспубліцы, Лібіі, Зімбабвэ, Анголе, Мадагаскары, Гвінэі, Гвінэі-Бісау, Мазамбіку і, не выключана, у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, піша sprotyv.info.

Хоць Масква афіцыйна і не прызнае дзейнасць «Вагнера», гэтая ПВК функцыянуе пад шыльдай кампаній рознага профілю, напрыклад, кампаній для здабычы золата і дыяментаў, вайсковага навучання або кібэрвайны.

Наўзамен даччыныя кампаніі «Вагнера» атрымліваюць права на выкарыстанне мінеральных і прыродных рэсурсаў гэтых краін, закуп зброі, тэхналогій і выкананне вайсковых паслуг.

Гэтая дзейнасць накіраваная на павелічэнне геастратэгічнага ўплыву Расеі на Афрыканскім кантыненце.

Акрамя таго, расейскія найміты ўдзельнічаюць у навучанні войска, абароне высокапастаўленых асоб, барацьбе з тэрарыстамі і ахове здабычы золата, дыяментаў і ўрану ў гарачых мясцінах у Лібіі, ЦАР, Судане і Мазамбіку.

Толькі ў Лібіі размешчаныя блізу 2 тысячы наймітаў ПВК «Вагнер».

Апошнія навіны