BE RU EN

Тры конскія сілы зладзілі пярэпалах на трасе M1

  • 6.03.2021, 18:29

Відэафакт.

Чытачка Вікторыя даслала «Онлайнеру» відэа з незвычайным сюжэтам. Месца дзеяння лёгка пазнавальнае - адцінак трасы Берасце - Менск - мяжа РФ ля гатэльнага комплексу «Веста» за 30 км ад МКАД у берасцейскім кірунку. А вось дзейныя асобы нетыповыя: трое коней.

На шчасце, жывёліны рухаліся ў кірунку руху транспарту. Мяркуючы з запісу, па падзельнай паласе і крайняга правага шэрагу скакалі коні з аброццю, то бок недзе меў быць паганяты.

Нават грунтуючыся на гэтым роліку, можна сказаць, што паганяты ў гэтай сітуацыі з'яўляецца парушальнікам ПДР. Пункт 158.2 забараняе коннікам і паганятым жывёлы пакідаць жывёлін без нагляду на дарозе.

Апошнія навіны