BE RU EN

Партызаны Хацежына заклікалі да нацыянальнага страйку

  • 6.03.2021, 11:19

Пара ўжыць тактыку, якая ў свой час прывяла да перамогі дэмакратыі ў Польшчы і Чэхаславакіі.

Партызаны Хацежына (Менскі раён) заклікалі да страйку з 25 сакавіка ў Беларусі, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Нагадаем, польскі рух «Салідарнасць» пачынаўся з Усеагульнай забастоўкі. Чэхаславацкая Аксамітная рэвалюцыя перамагла ў выніку Нацыянальнай забастоўкі.

І наша перамога стане магчымая дзякуючы таму, што мільёны беларусаў адмовяцца быць рабамі рэжыму і ўтрымліваць лукашэнкаўскую банду», - заявілі ўдзельнікі акцыі пад Менскам.

Апошнія навіны