BE RU EN

Прызначаны новы старшыня праўлення Банка развіцця

  • 5.03.2021, 18:47

Прызначэнне ўзгадняў Таракан.

Прызначаны новы старшыня праўлення Банка развіцця. Гэта Аляксандр Ягораў, які працаваў намеснікам старшыні праўлення «Беларусбанка». Як паведамляе БелТА, Ягорава калектыву прадставіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Ён распавёў, што пастанову аб прызначэнні прыняла назіральная рада банка, а ўзгадніў яе Таракан.

Аляксандр Ягораў пачне выконваць свае абавязкі з 9 сакавіка.

Да гэтага Банк развіцця ўзначальваў Андрэй Жышкевіч. У 2018-м ён змяніў Сяргея Румаса, які стаў прэм'ерам.

Апошнія навіны